Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт аб’яўляе конкурс сачыненняў пра настаўніка, прысвечанае 100-годдзю БДПУ.

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт аб’яўляе конкурс сачыненняў пра настаўніка, прысвечанае 100-годдзю БДПУ.

 

Навучэнцам 10-11-х класаў прапануецца выбраць адну з чатырох тэм: «Ёсць такая прафесія – «сеяць разумнае, добрае, вечнае…»; «Настаўнік будучыні: які ён?»; «Настаўнік-мужчына: за і супраць» і «Калі пойдзем са школьнага двара…»: школа ў маім жыцці».

Сачыненне, напісанае на беларускай ці рускай мове, не павінна перавышаць 4 старонкі друкаванага або рукапіснага тэксту. Першы этап конкурсу – з 10 верасня па 1 кастрычніка. Аўтары дваццаці лепшых работ, адабраных журы па выніках першага этапу, удзельнічаюць у конкурсе сачыненняў, які праводзіцца непасрэдна ў БДПУ.

Галоўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ – уменне сфармуляваць сваю аўтарскую пазіцыю, самастойнасць меркаванняў аўтара, арыгінальнасць і нестандартны падыход да раскрыцця тэмы, шчырасць і эмацыянальнасць выкладання, кампазіцыйная стройнасць, паслядоўнасць выкладання матэрыялу і мастацкі густ.

Аўтары сачыненняў, якія зоймуць першае, другое і трэцяе месцы, будуць узнагароджаны ноўтбукамі і планшэтамі.

http://zviazda.by/2014/09/51649.html

Вы можете оставить комментарий, или поставить трэкбек со своего сайта.

Написать ответ