Да 70-годдзя  Перамогі

Дзявятага мая зноў прагрыміць Салют Перамогі, а ў памяці і дагэтуль жывыя пакуты ваенных гадоў і бязмерная мужнасць савецкага народа. Беларусь, як і ўсе сумленнае чалавецтва, будзе адзначаць 70-годдзе з дня Вялікай Перамогі над фашызмам. Гэта слаўная і гераічная дата. Гэта свята радаснае, светлае і разам з тым сумнае. Над намі цяпер блакітнае, мірнае неба. І гэта не падарунак  лесу. Нашы дзяды і прадзеды змагаліся за тое, каб мы былі шчаслівыя. Памяць пра тое трагічнае і гераічнае мінулае не згасла, захоўваецца нашымі сучаснікамі, нашчадкамі ўдзельнікаў падзей 1941-1945 гг. і заўседы будзе жыць у сэрцах новых пакаленняў.

Безумоўна, ва ўстановах адукацыі нашай краіны да 70-годдзя Перамогі будуць прымеркаваны  разнастайныя мерапрыемствы, у тым ліку літаратурныя святы, тэатральна-музычныя праграмы, конкурсы чытальнікаў і інш. І таму мы, вучні 11”В” і 11”А” класаў , 2 мая прынялі актыўны ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыі ”Вайна – боль і памяць народа”, якая была падрыхтавана для вучняў 6-ых класаў.

Наша сустрэча —  сведчанне таго, што ў Беларусі ніколі не знікне памяць пра палеглых на палях вайны салдат, пра іх трагічны лес, пра тое, што любая вайна нясе страты, нішчыць маладосць і каханне, красу жыцця, чалавечае жыцце.

Памяць павінна быць актыўнай. Тады яна не пакідае чалавека абыякавым, бяздзейным. Народная памяць патрэбна, каб засцерагчыся ад бяспамяцця, каб  не забыць нашу гісторыю і гераічныя традыцыі.

Урокі вайны не павінны быць забыты.

Люди!
Покуда сердца стучатся, — помните!
Какою ценой завоевано счастье, —
пожалуйста, помните!

Валерыя Лысенка, вучаніца 11”В” класа

Вы можете оставить комментарий, или поставить трэкбек со своего сайта.

Написать ответ