Дзень роднай мовы.

Дзень роднай мовы

21 лютага – ва ўсім свеце адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы.Гэта дзень, калі кожны жыхар Беларусі павінен быў задумацца аб лёсе роднай мовы. Яна шмат не патрабуе, але павінен быць у чалавека абавязак любіць і зберагаць беларускую мову, абараняць яе.
Якая прыгожая і мілагучная наша мова! На кожны выпадак знойдзецца ў ёй патрэбнае слова ці трапны фразеалагізм.На гэтай мове размаўлялі дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. Толькі гэтую мову мы можам назваць роднай, бо яна гучыць у шуме лясоў , у хвалях блакітных рэк і азёр, у песнях лугавых кветак і траў.
На вялікі жаль, беларуская мова пакрыху забываецца, усё радзей чуеш яе на вуліцах, у сем’ях. І сёння на нас, юнаках і дзяўчатах, ляжыць адказнасць за лёс нашай мовы.
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы , у сярэдняй школе №7 былі праведзены агульнашкольныя мерапрыемствы. У бібліятэцы была наладжана выстава “ Дзень роднай мовы”, якую наведалі вучні першых класаў. Работнікі бібліятэкі, Габрыянчык Н.Р. і Літвіненка Л.А., пазнаёмілі наведвальнікаў з навінкамі беларукскай дзіцячай літаратуры.Вучні 2-4 класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі класных гадзін “ Гаворым па-беларуску”. З вялікім захапленнем вучні чыталі вершы, удзельнічалі ў гульнях, нават спрабавалі па-беларуску пісаць паэтычныя радкі.
Шмат мерапрыемстваў было праведзена і для вучняў 5-ых класаў.Яны сталі ўдзельнікамі вуснага часопіса “ Гімн роднай мове”, урока-аповеда “Твае любімыя словы на роднай мове”, паслухалі выступленне лектарскай групы на тэму “ Гавары са мной па-беларуску”.
Актыўнымі ўдзельнікамі Дня роднай мовы былі і вучні 7-8 класаў.Яны ўдзельнічалі ў моўным турніры “ Не пакідайце ж мовы роднай!”,у конкурсе эрудытаў “ Слова роднае –вечнасці след ” і “Любі, шануй і ведай роднае слова!”, у кокурсе-выступленні пачынаючых паэтаў “Слухай сваё”.Як прыхожа і ўзнёсла гучала наша мова з вуснаў вучняў! І хацелася голасна сказаць: “Ты жывеш і будзеш жыць, маё беларускае слова!”
Вельмі сур’ёзна і адказна аднесліся да Міжнароднага дня мовы і вучні старэйшых класаў.Яны сталі актыўнымі ўдзельнікамі конкурсу чытальнікаў”Гучы, беларускае слова!”На памяць вучні чыталі вершы П.Панчанкі, М.Танка , А. Куляшова, Н. Гілевіча і іншых беларускіх паэтаў. Удзельнікі конкурсу імкнуліся перадаць самабытнасць , непаўторнасць, яскравасць беларускага слова, а прысутных захапіла меладычнасць і звонкасць роднай мовы.
Як бачым, для кожнага знайшлося нешта сваё, тое, што ён запомніць. Праведзеныя мерапрыемствы павучальныя, змястоўныя, цікавыя таму, што яны прывіваюць любоў да роднай мовы.
Напрыканцы хочацца сказаць, што мы , маладое пакаленне нашай краіны, зробім усё для таго, “каб роднае слова, гучала ў вяках”.

Савет кабінета беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы №7 г.Ваўкавыска.

Вы можете оставить комментарий, или поставить трэкбек со своего сайта.

Написать ответ