Вечарына “Вобразная, вольная, пявучая мова беларуская мая”

Магчыма – гэта і не нова,
Што слова – зерне на сяўбе,
А хто не любіць роднай мовы,
Той любіць толькі сам сябе…
С.Гракоўскі

Родная мова… прыгожая і непаўторная, мілагучая і напеўная… Нашы дзяды і прадзеды нямала зрабілі. Каб беларуская мова была прызнаная як родная сярод іншых моў свету. І наша задача – не даць загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”, цудоўнай роднай мове.
У нашай школе ўжо стала традыцыйным правядзенне тыдня беларускай мовы і літаратуры. Селета ен праходзіў з 1 па 5 верасня 2015 года. Заключным мерапрыемствам тыдня стала вечарына “Вобразная, вольная, пявучая мова беларуская мая” для вучняў старэйшых класаў. Яны завіталі ў вясковую хату, на свае ўласныя вочы ўбачылі тканыя вырабы гаспадыні: ручнікі, посцілкі, макатку і іншае.
А куды ж без роднага слова? На вечары гучалі вершы, песні на беларускай мове, якія краналі сваей цеплыней і шчырасцю кожнага.
Для вучняў школы не новым з’яўляюцца сустрэчы з ваўкавыскімі паэтамі. У гэтым годзе ў госці завіталі кіраўнік раеннага літаратурнага аб’яднання “Муза” Настасся Самушчык-Токарава і член гэтага об’яднання Марына Бабіч. Вучні даведаліся пра работу літаратурнага аб’яднання, захапіліся чытаннем вершаў на роднай мове, якія ўзрушылі душу ўсіх прысутных. І гэта невыпадкова, бо ў час выступлення мясцовых паэтак адбылося сапраўдлнае свята беларускай музыкі, паэзіі і песні. Вучні будуць чакаць новай сустрэчы з аматарамі беларускага слова.

Вы можете оставить комментарий, или поставить трэкбек со своего сайта.

Написать ответ